Зберажыце сваю маёмасць

У апошні час павялічылася колькасць крадзяжоў з дачных, а таксама нежылых дамоў. Гэта звязана з тым, што ў асенне-зімовы перыяд большасць грамадзян знаходзіцца ў гарадах і толькі перыядычна наведвае свае домаўладанні.

Асноўнымі спосабамі пранікання злачынцаў з’яўляюцца: узлом замкоў дзвярных праёмаў, праз вакно, шляхам свабоднага доступу. Часцей за ўсё злодзеі крадуць прамысловыя тавары, бытавую электратэхніку, посуд, прадукты харчавання, прылады працы і іншае.

Каб не стаць ахвярай злачынства, трэба самім абсталяваць аконныя праёмы ахоўнымі аканіцамі альбо металічнымі рашоткамі. На асенне-зімовы перыяд неабходна дэманціраваць цяпліцы, прыбраць сельскагаспадарчы інвентар. Важна ў гэты перыяд не трымаць у дачных дамах і падсобных памяшканнях дарагую бытавую электратэхніку і інструменты.

З мэтай папярэджання замахаў на ўласную маёмасць неабходна правесці нарады ў садаводчых таварыствах і зрабіць графік дзяжурства па ахове дачных участкаў.

Аляксандр ДРАЗДОЎ,

намеснік начальніка РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *