Фальсіфікаваны алкаголь

Пянства прыносіць вялікую шкоду здароўю, вядзе да росту захворванняў, траўматызму, дэградацыі асобы і часта становіцца прычынай гібелі людзей. У 2016 годзе на тэрыторыі раёна ад атручвання алкагольнымі напоямі загінулі 5 грамадзян. Па статыстыцы, у стане алкагольнага ап’янення робіцца кожнае трэцяе злачынства.

На тэрыторыі раёна за мінулы год выяўлены і прыцягнуты да адказнасці за з’яўленне ў нецвярозым стане і распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах 881 правапарушальнік, за дробнае хуліганства – 198.

Супрацоўнікі міліцыі выявілі 52 факты нелегальнага абароту алкагольнай прадукцыі. Канфіскавана 1227, 2 літра самагону і самагоннай брагі, 19 літраў фальсіфікаванай алкагольнай прадукцыі, а таксама 3 самагонныя апараты. Асобы, якія займаюцца незаконным абаротам спіртазмяшчальнай прадукцыі, падлягаюць адміністрацыйнай адказнасці па арт. 12.23 КаАП РБ. За выраб, захаванне альбо набыццё спіртных напояў таксама прадугледжана адміністрацыйная адказнасць па арт. 12.43 КаАП.

За прадпрымальніцкую дзейнасць, звязаную з нелегальным абаротам алкагольнай прадукцыі, грамадзянам пагражае крымінальная адказнасць па арт. 233 КК. У адпаведнасці з часткай 3 дадзенага артыкула, прадугледжана пакаранне пазбаўленнем волі на тэрмін ад 2 да 7 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, а таксама з забаронай займаць пэўныя пасады альбо займацца пэўнай дзейнасцю.

Акрамя таго, на тэрыторыі краіны на падставе арт. 250 КК прадугледжана адказнасць і за незаконны выраб фальсіфікаваных алкагольных напояў. У адпаведнасці з часткай 2 гэтага артыкула, яго парушэнне караецца абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў альбо пазбаўленнем волі на такі ж самы тэрмін з забаронай займаць пэўныя пасады альбо займацца пэўнай дзейнасцю.

Сяргей КРАСНОЎ,

начальнік РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *