Калектыў і вучні Эсьмонскага ВПК ДС СШ актыўна прыступілі да вясновых работ

Падчас месячніка чысціні, які праводзіцца на Бялыніччыне з 15 сакавіка па 14 красавіка, будзе наведзены парадак ва ўсіх грамадскіх месцах, на замацаваных за арганізацыямі і ўстановамі тэрыторыях, могілках і воінскіх пахаваннях.

Калектыў і вучні Эсьмонскага ВПК ДС СШ актыўна прыступілі да вясновых работ адразу ж пасля таго, як сышоў снег і зямля падсохла. На першым плане ў іх — навядзенне ўзорнага парадку на прышкольнай тэрыторыі. А кожны чацвер, у Дзень чысціні, вучні і педагогі прыбіраюць ад смецця цэнтральныя вуліцы вёскі Эсьмоны. Таксама за школай замацаваны грамадзянскія могілкі, на якіх парадак падтрымліваецца на працягу ўсяго года.

Уборка

Як адзначыла дырэктар установы адукацыі Людміла САЛАВЕЙ, выхаванне чысцінёй – важны складнік станаўлення высокамаральнай асобы. Дзеці будуць беражлівей адносіцца да роднай зямлі, навакольнай прыроды, калі самі ж і папрацуюць над навядзеннем парадку на ёй.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *