На конкурсе “Новыя імёны Беларусі” Юлія Мураўёва заняла другое месца ў намінацыі “Вакальнае выкананне: салісты”

Днямі прайшоў аглядконкурс аматараў мастацкай творчасціНовыя імёны Беларусісярод калектываў і ветэранаў РУПБелпошта”. У ліку лепшых аказалася прадстаўніца нашага раёнастаршы інструктар раённага вузла паштовай сувязі Юлія МУРАЎЁВА.

мурАктыўная жыццёвая пазіцыя – гэта тое, што характарызуе гэту маладую жанчыну. Ні адно спартыўнае мерапрыемства, ні адзін творчы конкурс не абыходзіцца без  яе ўдзелу. Аднак галоўнае захапленне Юліі – музыка.

— У мяне няма спецыяльнай музычнай адукацыі, — распавядае Юлія Мураўёва. — Мне проста падабаецца спяваць. А развіваць сваё хобі пачала, здаецца, з 2009 года, калі ўладкавалася на пошту. Праходзіў конкурс “Міс пошта”, і я вырашыла паўдзельнічаць. Як вынік – першае месца. Пасля гэтага пачала выступаць і сольна, і ў складзе народнай эстраднай студыі “Колеры”.

Працоўны графік у Юліі вельмі шчыльны, здараецца, цэлы дзень яна праводзіць на раёне. А дома яе чакаюць муж і дзве дачушкі, якія таксама патрабуюць матчынай увагі. Як прызнаецца Юлія Мураўёва, часу, бывае, зусім не хапае, але ўсё ж такі неяк атрымліваецца ўсё сумяшчаць і нікога не пакрыўдзіць. Вось і зараз яна ўзяла з сабой на працу сцэнічны касцюм, бо ўвечары – канцэрт, і таму трэба быць падрыхтаванай.

На сёлетнім конкурсе “Новыя імёны Беларусі” Юлія Мураўёва заняла другое месца ў намінацыі “Вакальнае выкананне: салісты”. І вельмі важна тое, што гэты вынік яна лічыць своеасаблівым стымулам працаваць над сабой далей і не спыняцца на дасягнутым.

Аксана ПЛЕСКАНЁВА.

Фота з архіва Юліі Мураўёвай.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *