Парушэнні ў рабоце са зваротамі

Калегія Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці разгледзела вынікі кантролю за выкананнем мясцовымі органамі ўлады і арганізацыямі парадку работы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб.

Калегіяй адзначана зніжэнне колькасці выяўленых у 2016 годзе правапарушэнняў у гэтай сферы і зваротаў, якія паступілі ў Камітэт.

Разам з тым, павялічылася колькасць скаргаў у сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, не стала менш зваротаў па пытаннях працы, заработнай платы і інш. У рабоце са зваротамі грамадзян, пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур, вядзенні кніг заўваг і прапаноў на месцах па-ранейшаму дапускаюцца парушэнні і недахопы.

Па выніках кантрольных мерапрыемстваў і разгляду зваротаў за мінулы год Камітэтам накладзена штрафаў на агульную суму 1,9 тыс. рублёў. 15 службовых асоб прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 36 — да дысцыплінарнай, у тым ліку 2 вызвалены ад займаемых пасад. Распачаты 4 крымінальныя справы.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *