Яндекс.Метрика

Праектна-даследчыя работы ДУА “Мнагапрофільны цэнтр “Ветразь” сталі лепшымі ў вобласці

Праектнадаследчыя работы ДУАМнагапрофільны цэнтрВетразь” “Выхаванне на аснове традыцый

беларускага народа. Беларуская народная цацка” сталі лепшымі ў вобласці.

У абласным цэнтры творчасці завяршыўся абласны этап рэспубліканскага конкурсу праектна-даследчых работ “Выхаванне на аснове традыцый беларускага народа. Беларуская народная цацка”.

Мэтай яго з’яўляецца далучэнне падрастаючага пакалення да каштоўнасцей этнакультурнай спадчыны, знаёмства з традыцыйнай беларускай цацкай, падтрымка адоранай моладзі ў галіне культуры і мастацтва.

На абласны этап было прадстаўлена больш за 70 творчых работ – як праектна-даследчых, так і дэкаратыўна-ўжытковых, выкананых у розных тэхніках і матэрыяле: гліняныя, саламяныя, драўляныя, папяровыя, экалялькі, цацкі з нетрадыцыйных матэрыялаў.

Наш раён прадстаўлялі работы навучэнцаў МЦ “Ветразь”. Творчы праект “Традыцыйная нацыянальная гульнёвая лялька” аб’яднання па інтарэсах “Вясёлка” (педагог Марыя РУГАЛЬ) быў удастоены дыплома І ступені ўпраўлення адукацыі аблвыканкама.

Праект “Традыцыйная тканевая лялька як частка гісторыі і культуры нашай Радзімы” аб’яднанняў па інтарэсах “Тэатр лялек” і “Чароўныя далоні” (педагог Надзея КУЗНЯЦОВА) быў адзначаны дыпломам ІІ ступені ўпраўлення адукацыі аблвыканкама.

Творчыя праекты, якія перамаглі на абласным этапе, адпраўлены ў Мінск для ўдзелу ў заключным этапе конкурсу.

Дзяніс РУЦКІ,

метадыст МЦ “Ветразь”.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *