25 сакавіка пройдзе кірмаш “Вясенні”

На рынку райспажыўтаварыства ў суботу, 25 сакавіка,  пройдзе кірмаш “Вясенні”.

Пакупніку будзе прапанаваны самы шырокі выбар харчовай і прамысловай прадукцыі ўласнай вытворчасці бялыніцкіх сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый, райста, а таксама спадарожныя тавары і шмат чаго інш.

БУКП “Жылкамгас” і раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва будуць аказваць пакупнікам платныя паслугі па дастаўцы да дому набытай прадукцыі.

Кірмаш “Вясенні” пачне працаваць з 9 гадзін раніцы.

Міхась ЗАВЕЙНЫ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *