25 сакавіка пройдзе Міжнародная акцыя “Час Зямлі”
Прыняць удзел у ёй можа кожны, хто ў гэты дзень выключыць электрычнае святло ўсяго толькі на адну гадзіну – з 20.30 да 21.30.
Нагадаем, што ў Беларусі яна адбудзецца ў дзясяты раз. Сутнасць яе заключаецца ў тым, каб беражлівыя адносіны да прыродных рэсурсаў сталі пастаяннай звычкай.
Летась паўдзельнічалі ў акцыі больш за 2 мільярды чалавек з 178 краін свету. У Беларусі яна прайшла ў 10 гарадах.
Міхась КАРПЕЧАНКА.