Яндекс.Метрика

Раённы “Кірмаш вакансій” прайшоў у чацвер у Бялынічах

У чацвер у Бялынічах прайшоў раённы “Кірмаш вакансій”. У малай зале РЦК сабраліся прадстаўнікі мясцовай улады, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія адказваюць за кадравую работу, суіскальнікі працоўных месцаў.

Кирмаш

Грамадзяне, якія маюць неабходнасць у сталым рабочым месцы, мелі выдатную магчымасць асабіста сустрэцца з прадстаўнікамі працадаўцаў, падрабязней даведацца пра вакансіі, якія існуюць зараз або з’явяцца ў бліжэйшы час, пазнаёміцца з патрабаваннямі да кандыдатаў і спецыфікай прадпрыемстваў, пакінуць свае каардынаты для будучага супрацоўніцтва. Таксама беспрацоўныя былі праінфармаваны наконт магчымасці перакваліфікацыі і арганізацыі прыватнай справы.

(Падрабязны матэрыял чытайце ў наступным нумары «Зары над Друццю»).

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

Фота Святланы МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *