Зямля патрабуе служэння рук, або Два погляды на парадак

Аб’яўлены ў раёне месячнік чысціні актыўна набірае абароты. Зрэшты, многія людзі не чакаюць дадатковых загадаў, а самі наводзяць парадак вакол сваіх дамоў і на тэрыторыі агульнага карыстання. А некаторыя, наадварот, лічаць, што ўсё зробіцца само па сабе.

Погляд першы. Паказальны

Працаўнікі дзіцячага садка №13 у аграгарадку Галоўчын яшчэ ў пачатку сакавіка навялі ўзорны парадак на тэрыторыі дашкольнай установы і зараз толькі падтрымліваюць яго.

Увогуле, пакуль карэспандэнт райгазеты дабіралася да галоўчынскага садка, па дарозе сустрэла шмат рупліўцаў з граблямі і мяцёлкамі, якія шчыравалі каля сваіх дамоў, прыбіралі прылеглую тэрыторыю ад смецця. Чыстая, дагледжаная клапатлівымі рукамі зямля сама па сабе ўжо прыгожая. Нават ранняй вясной, калі яшчэ не з’явіліся зеляніна і кветкі. А патрабуецца для стварэння гэтай прыгажосці не так ужо многа часу і намаганняў.

Сад

 

Погляд другі. Адмоўны

Літаральна ў той жа дзень у вёсцы Нежкаў Вішоўскага сельсавета ў аб’ектыў рэдакцыйнага фотаапарата патрапіла зусім іншая карціна. Жыхары гэтага дома (на здымку), па ўсім відаць, пераблыталі поры года, чакаюць снег і прыбіраць тэрыторыю не спяшаюцца. Дарэчы, мінулай вясной тут быў такі ж беспарадак. На неаднаразовыя папярэджанні кіраўніцтва сельвыканкама гаспадары таксама ніяк не адрэагавалі. Трэба адзначыць, што ў іх сям’і выхоўваецца маленькае дзіця, якое элементарна можа нанесці сабе шкоду, гуляючы ў атачэнні такой “прыгажосці”. Няўжо і сёлета гаспадарам сядзібы не хопіць часу прыбраць вакол свайго дома?

Дом

Ганна КАВАЛЁВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *