Бестурботнасць прыцягвае злачынцаў

Па фактах пашкоджання аўтамабіляў, прыпаркаваных у дварах жылых дамоў, і крадзяжу з іх маёмасці ў мінулым годзе былі распачаты крымінальныя справы па арт. 329 (хуліганства) і арт. 205 (крадзёж) КК Беларусі.

Адной з прычын гэтых правапарушэнняў з’яўляецца бестурботнасць грамадзян, якія маюць уласныя гаражы, але пакідаюць аўтамабілі ў дварах. Увагу зламыснікаў прыцягваюць рэчы, пакінутыя ў транспартных сродках: відэарэгістратары, навігатары, электраінструменты. Зафіксаваны выпадкі крадзяжу паліва з бензабакаў, якія не былі абсталяваныя замкамі.

Грамадзянам трэба ўважліва адносіцца да сваёй маёмасці, не пакідаць транспартныя сродкі ў цёмны час на вуліцы, што дазволіць засцерагчы сябе ад супрацьпраўных замахаў.

Ігар БАРАНЧУК,

оперупаўнаважаны  аддзялення крымінальнага вышуку РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *