Дапамагчы ў кожнай канкрэтнай сітуацыі

Раённая камісія па разглядзе пытанняў прадастаўлення льгот юрыдычным і фізічным асобам працягвае работу са зваротамі грамадзян па пытанях уплаты збору па Дэкрэце №3.

Па інфармацыі намесніка старшыні райвыканкама Андрэя ГАНЧУКА, прынята рашэнне грунтоўна перагледзець першапачатковыя спісы ўсіх тых, хто патрапляе пад дзеянне дэкрэта. Некаторыя людзі, напрыклад, якія ў 2015 годзе лічыліся беспрацоўнымі, на сённяшні дзень працаўладкаваныя, ёсць такія, хто патрапіў у складаныя жыццёвыя абставіны.

— Зараз створаны мабільныя групы, якія праводзяць падворны абход вызначаных асоб і, зноў жа, не з мэтай прымусіць чалавека плаціць збор, а для таго, каб стварыць банк дадзеных грамадзян, якім патрабуецца садзейнічанне ў працаўладкаванні, — адзначыў Андрэй Аляксандравіч.

Улічваюцца адукацыя, магчымасці чалавека, якія і суадносяцца з патрабаваннямі сённяшняга рынку працы. Прычым, кожная сітуацыя разглядаецца дэталёва. У некаторых пытаннях бялынічане ўжо атрымалі канкрэтную дапамогу, астатнія – падрабязныя тлумачэнні.

Ганна КАВАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *