Мужчына забіў сваю жонку і павесіўся сам

Мінулы тыдзень скончыўся трагедыяй: мужчына забіў сваю жонку і павесіўся сам.

30-гадовая ўраджэнка вёскі Рагач і 35-гадовы бялынічанін былі жанатыя ўсяго некалькі гадоў, аднак вось ужо тры месяцы яны не жылі разам. Жонка хацела скасаваць шлюб, бо яе не задавальняла тое, што муж не працуе.

Па словах начальніка ААПП РАУС Сяргея НІЗАЎЦОВА, позна вечарам у нядзелю жанчына вярталася з працы ў бацькоўскі дом. Мужчына падпільнаваў сваю каханую і зарэзаў яе нажом. Потым ён вярнуўся ў райцэнтр і ў доме свайго знаёмага павесіўся.

З-за страшэннага злачынства бялынічаніна іх дзіця 2013 года нараджэння засталося сіратой.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *