Бялыніцкія праваахоўнікі дапамаглі сваім калегам з Магілёва затрымаць па гарачых слядах злачынцаў-рэцыдывістаў

20 сакавіка ў аператыўную дзяжурную службу Ленінскага РАУС Магілёва патэлефанаваў занепакоены жыхар абласнога цэнтра і расказаў пра падазроныя дзеянні двух мужчын: яны выносілі з лесапаласы ў мікрараёне Казіміраўка рэчы і грузілі іх у прыпаркаваны непадалёку аўтамабіль. Неадкладна міліцыянеры абвясцілі план “Перахват”.

гаи уим

Атрымаўшы арыенціроўку, бялыніцкія праваахоўнікі накіраваліся на пошукі падазроных, якія ў той час ужо імчалі на машыне па магістралі М4 у бок Мінска. І вось на 161 кіламетры аўтадарогі дзяржаўтаінспектары Сяргей ХАДАРЭНКА і Міхаіл ФІЛЬЧАНКА разам з малодшым участковым інспектарам Паўлам БАРАШКОВЫМ заўважылі падобны па апісанні легкавы аўтамабіль і спынілі яго. Пры                   аглядзе транспартнага сродку міліцыянеры знайшлі рэчы.

Як высветлілася, 31-гадовы жыхар Мар’інай Горкі прыехаў у Магілёў, каб забраць свайго знаёмага з бальніцы і адвезці дадому. Беспрацоўны, раней судзімы мужчына не здагадваўся, што ў яго сябра іншы план…

Сеўшы у машыну, 27-гадовы грамадзянін, які быў сем разоў асуджаны за крадзяжы і знаходзіўся на ўліку ў крымінальна-выканаўчай інспекцыі, папрасіў свайго прыяцеля крыху змяніць маршрут. Ён наўздагад выбраў прыватны дом, адкуль праз адціснуты шклопакет скраў трымер, цыркулярную пілу, электраінструменты і іншую маёмасць на агульную суму 1278 беларускіх рублёў.

Максімальнае пакаранне, якое пагражае саўдзельнікам-рэцыдывістам, — пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *