На тэму пажарнай бяспекі з дзецьмі і іх бацькамі ў Кудзінскай базавай школе пагутарыла інспектар ГПіУГ РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ

Яна распавяла вучням пра сезонную праблему – выпальванне сухой расліннасці, якая ўяўляе сабой вельмі вялікую небяспеку, а вынікам яе можа стаць трагедыя. Акрамя таго, на канікулах дзеці ў большасці сваёй прадастаўлены самі сабе. Таму, каб нагадаць ім асноўныя правілы бяспекі, супрацоўніца РАНС правяла з рабятамі пазнавальную гульню, якая навучае, як трэба паводзіць сябе ў надзвычайных сітуацыях. У падарунак кожны з вучняў атрымаў прыгожы і тэматычна аформлены расклад заняткаў.

шк

Таксама Кацярына Любівая выступіла і на бацькоўскім сходзе, дзе, акрамя дзіцячай бяспекі, звярнула ўвагу на адказнасць за невыкананне патрабаванняў правілаў пажарнай бяспекі пры спальванні смецця і развядзенні вогнішчаў.

Тэкст і фота

Аксаны ПЛЕСКАНЁВАЙ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *