Не выпальвайце сухую расліннасць!

З пачатку года супрацоўнікі РАНС 9 разоў выязджалі на ўзгаранне смецця і 4 разы — травы.

29 сакавіка ў РАНС паступіла паведамленне аб гарэнні сухой расліннасці каля аг. Галоўчын. У той жа дзень выратавальнікі выязджалі на ўзгаранне смецця ў в. Лямніца, агр. Цяхцін і        в. Мокравічы.

Супрацоўнікі РАНС правялі больш за 100 рэйдаў з мэтай папярэджання пажараў у прыродных экасістэмах. У выніку, да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнулі 4 чалавек, з іх 3 — на агульную суму 161 руб. , 1 —  на 230 руб.

Так, напрыклад, у в. Мокравічы за выпальванне сухой расліннасці на прысядзібным участку гаспадар быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 15.57 КаАП РБ у памеры 10 б.в. Згодна з дадзеным артыкулам, за выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі выпальванняў прадугледжаны штраф ад 10 да 40 б.в. За распальванне кастроў у забароненых месцах вінаватых чакае папярэджанне або штраф да 12 б.в.

Варта памятаць, што развядзенне вогнішчаў, размяшчэнне спецыяльных прыстасаванняў для прыгатавання ежы дапускаецца толькі пры ўмове пастаяннага кантролю і забеспячэння сродкамі тушэння. Распальваць вогнішчы можна на адлегласці не менш за 10 м ад будынкаў,     20 м — ад лясных масіваў, 30 м — ад сціртаў сена і саломы. Для прыгатавання ежы на мангале або грылі мінімальная адлегласць да будынкаў і збудаванняў павінна быць не меншая за 4 м.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *