Пенсіянерка Валянціна ШУЛЕШКА перадала у музей РАУС рарытэтныя дакументы свайго бацькі, які калісьці таксама быў праваахоўнікам

Падчас пакватэрнага абходу малодшаму ўчастковаму інспектару РАУС Антону ЕМЯЛЬЯНАВУ пашчасціла: у руках маладога праваахоўніка апынуліся цікавыя рэчы, сярод якіх – фотаздымак, зроблены 15 снежня 1917 года.

Пенсіянерка Валянціна ШУЛЕШКА паведаміла міліцыянеру, што хоча перадаць у  музей РАУС рарытэтныя дакументы свайго бацькі, які калісьці таксама быў праваахоўнікам.

док1

— Мой бацька Сямён ШУЛЕШКА нарадзіўся ў 1898 годзе ў вёсцы Усава, што на Міншчыне, — расказвае жанчына. — Дзесьці ў сярэдзіне 1920-х гадоў яго накіравалі на Бялыніччыну служыць намеснікам начальніка раённай міліцыі.

З першага да апошняга дня Вялікай Айчыннай вайны Сямён Андрэевіч змагаўся за перамогу ў радах Чырвонай Арміі.

— Пад Сталінградам атрымаў моцнае раненне, якое  сур’ёзна падарвала яго здароўе, — успамінае Валянціна Шулешка. — Дадому вярнуўся поўнасцю сівым, а яму ж не было і 50 гадоў…

Чорна-белыя фотаздымкі, пасведчанне аб атрыманні медаля за ўдзел у гераічнай абароне Сталінграда і ваенны дзённік, якія Валянціна Сямёнаўна беражліва захоўвала дзесяцігоддзямі, зараз знайшлі сваё месца ў экспазіцыі музея гісторыі райаддзела міліцыі. Як адзначылі намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Міхаіл НЯМЫЦЬКА і старшыня савета пярвічнай арганізацыі ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войск Аляксандр ЮШКЕВІЧ, гэта вельмі сімвалічна, што ў векавы юбілей беларускіх праваахоўнікаў фонд музея папоўніўся такімі каштоўнымі дакументамі.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *