Праверылі раённыя бальніцы

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці правёў маніторынг цэнтральных раённых бальніц, які паказаў, што не ўсе з іх ва ўмовах найстражэйшай эканоміі бюджэтных сродкаў выконваюць бюджэтна-фінансавае заканадаўства.

Медыцынскія ўстановы вобласці аказваюць насельніцтву шырокі спектр платных медпаслуг. Да іх адносяцца, напрыклад, медыцынскія агляды, агляд кіроўцаў, паслугі жаночай кансультацыі, ультрагукавая дыягностыка, масаж і інш. У адпаведнасці з заканадаўствам, частку атрыманых пазабюджэтных даходаў установы абавязаны вяртаць у бюджэт.

Аднак кантралёрамі ўстаноўлена, што ў 2016 годзе несвоечасовыя разлікі дапусціла большасць правераных бальніц (16 з 21), агульная сума запазычанасці склала звыш 170 тыс. рублёў.

Кіраўнікам іх накіраваны рэкамендацыі па ліквідацыі парушэнняў. Забеспячэнне вяртання названай запазычанасці ўзята на кантроль.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *