Супрацоўнікі АДАІ РАУС разам з выратавальнікамі правялі трэніровачны прагон аўтамабіля спецыяльнага прызначэння МНС па вуліцах райцэнтра

Галоўная мэта мерапрыемства – маніторынг выканання кіроўцамі ПДР у выпадку, калі побач рухаецца спецмашына з уключанымі  маячкамі сіняга колеру і гукавой сігналізацыяй.

Увесь працэс трэніровачнага прагону здымаўся інспектарамі на відэа. Можна зрабіць выснову: у асноўным, нашы аўтамабілісты дысцыплінаваныя і своечасова саступаюць дарогу спецтранспарту. Аднак двое кіроўцаў забыліся пра адпаведныя пункты правілаў дарожнага руху і не забяспечылі бесперашкодны праезд машыне МНС.

Максім КУНДАЛЕЎ,

начальнік АДАІ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *