Па 28 красавіка ў раёне праводзіцца акцыя “За бяспеку разам”

домікДля павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 3 па 28 красавіка 2017 года ў Магілёўскай вобласці праводзіцца рэспубліканская акцыя «За бяспеку разам», накіраваная на папярэджанне пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе.

Яе мэтай з’яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг па забеспячэнні іх бяспекі, умацаванне правапарадку, а таксама папярэджанне правапарушэнняў, што робяць грамадзяне ў стане алкагольнага ап’янення.

Назва акцыі кажа сама за сябе: акрамя службы МНС у ёй прымуць удзел такія ведамствы, як Міністэрства ўнутраных спраў, Міністэрства адукацыі, Міністэрства аховы здароўя, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі, Міністэрства інфармацыі і Міністэрства Энергетыкі.

У Магілёўскай вобласці да акцыі далучацца: упраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама, вытворчае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Магілёўаблгаз», Магілёўская абласная арганізацыйная структура РДГА «Беларускае дабрачыннае пажарнае таварыства».

Падчас акцыі супрацоўнікі РАНС сустракаюцца з насельніцтвам, выступаюць у працоўных калектывах. Таксама выратавальнікі праводзяць праверкі стану пажарнай бяспекі ў домаўладаннях жыхароў раёна, наведваюць адзінокіх і адзінокапражываючых грамадзян і інвалідаў, сем’і, у якіх дзеці знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *