Парушылі заканадаўства

Камітэтам дзяржкантролю Магілёўскай вобласці праведзена праверка ААТБудаўнічы трэст № 17”, падчас якой выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства.

Таварыствам у 2014-2015 гг. і студзені-верасні 2016 г. дапушчаны парушэнні зямельнага, будаўнічага і знешнеэканамічнага заканадаўства, парадку набыцця службовых легкавых аўтамабіляў і эксплуатацыі належных яму будынкаў. Таксама былі выяўлены недахопы пры правядзенні закупак тавараў (работ, паслуг) за кошт уласных сродкаў, вядзенні бухгалтарскага ўліку, складанні статсправаздачнасцi, рэалізацыі прадукцыі без наяўнасці неабходных дэкларацый (сертыфікатаў) адпаведнасці.

Па выніках праверкі Камітэтам на прадпрыемства і яго 27 службовых асоб накладзены штрафы на агульную суму 19,6 тыс. рублёў. Прыняцце мер па ўхіленні выяўленых парушэнняў і недапушчэнні іх у далейшым знаходзіцца на кантролі Камітэта.

Алег САДОЎСКІ,

старшыня Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *