Самадзейныя артысты Бялыніччыны зладзілі калаж з любімых тэатральных пастановак

Напярэдадні Міжнароднага дня тэатра самадзейныя артысты Бялыніччыны зладзілі сапраўдны калаж з любімых тэатральных пастановак пад агульнай назвай “Падарожжа Несцеркі”.

Ужо на працягу трох гадоў на базе клубных фарміраванняў раёна ажыццяўляецца творчы праект “Бялыніцкая тэатральная восень”. Ён аб’ядноўвае пад сваім крылом усіх самадзейных аматараў сцэнічнага мастацтва. Лепшыя пастаноўкі прымаюць удзел у выніковым гала-канцэрце, які адбываецца напрыканцы восені ў РЦК.

А вось зараз самадзейныя артысты народнага Тэатра юнага гледача вырашылі парадаваць аматараў высокага мастацтва эпізодамі з лепшых пастановак. Гэта ўрыўкі са спектакляў па п’есах Міхася ЧАРОТА “Мікітаў лапаць”, Янкі КУПАЛЫ – “Прымакі” і “Паўлінка”, якія асабліва палюбіліся бялыніцкім гледачам. З роляй Несцеркі, вясёлага правадніка па п’есах, выдатна справіўся  педагог Вішоўскай СШ Уладзімір ЧУЖАЎКА. Арганічна ўжыліся ў вобразы сялян артысты ТЮГа Алена КУРАНОК, Ірына і Антон КАСЦОВЫ, Таццяна ЧАЧУРА, Віктар ЧАЙКОЎ, Аліна АРЛЁНАК, Людміла ЮРЭВІЧ…

Мешалка

Кур

Несцерка

Паўл

Але самую вялікую колькасць апладысментаў атрымаў Мікалай РАБЧУК, выканаўца ролі Адольфа Быкоўскага ў спектаклі “Паўлінка”. Мікалай Іванавіч шмат гадоў супрацоўнічаў з Цяхцінскім СДК як гумарыст, а зусім нядаўна паспрабаваў сябе на сцэне ў якасці акцёра. І падчас мінулагодняга гала-канцэрта “Бялыніцкай тэатральнай восені” атрымаў першае месца ў намінацыі “Лепшая мужчынская роля”.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *