Сусветны дзень здароўя сёлета пройдзе пад лозунгам “Пагаворым аб дэпрэсіі”

Штогод 7 красавіка   адзначаецца Сусветны дзень здароўя. Сёлета ён пройдзе пад лозунгам “Пагаворым аб дэпрэсіі”.

Асаблівую ўвагу трэба ўдзяліць прафілактыцы дэпрэсіі сярод падлеткаў. У гэтай справе важную ролю адыгрываюць бацькі. Як толькі яны запрыкмецяць пагаршэнне настрою і іншыя прыкметы дэпрэсіі ў свайго дзіця, трэба неадкладна прыняць меры, каб дапамагчы яму выйсці з гэтага стану.

У першую чаргу неабходна размаўляць з падлеткам. Такія гутаркі абавязкова павінны быць пазітыўнымі. Важна настроіць сына ці дачку на аптымістычны лад, усяліць у іх упэўненасць у сваіх сілах і здольнасцях. Іх нельга абвінавачваць у пастаяннай незадаволенасці, не трэба параўноўваць з іншымі аднагодкамі, больш паспяховымі і мэтанакіраванымі.

Таксама можна заняцца новымі справамі, унесці разнастайнасць ў штодзённае жыццё. Напрыклад, разам з’ездзіць у выхадныя на займальную экскурсію. Можна завесці хатняга гадаванца. Клопат аб ім дапаможа мабілізаваць падлетка.

Таксама памятайце, што   дыягностыка дэпрэсіі ў падлеткаў – складаны працэс, падчас якога неабходны кантакт бацькоў i ўрача.

Тэлефон “даверу” ўрача псіхіятра-нарколага ЦРБ 70-062.

Ларыса ВАРАВА,

інструктар-валеолаг райЦГЭ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *