У ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” сяўба ранніх яравых культур сёлета пачалася раней звычайнага – 24 сакавіка

Традыцыйна, першым зернем, якое хлебаробы ўкладваюць у падрыхтаваную глебу, з’яўляецца авёс.

— Сей авёс у гразь, будзеш хадзіць як князь, — успамінае народную прымаўку галоўны аграном таварыства Ніна МАРОЗАВА.

Каб атрымаць добры ўраджай, лічыць Ніна Міхайлаўна, аднаго надвор’я не дастаткова. Тут не абысціся без стараннай і зладжанай працы ўсіх, хто мае дачыненне да вясенне-палявых і падрыхтоўчых да сяўбы работ.

Козырев

— Адказна і прафесійна адносіцца да сваіх абавязкаў механізатар Аляксандр КОЗЫРАЎ, — гаворыць галоўны аграном. — Спачатку ён быў заняты на ворыве, а зараз на энерганасычаным трактары “Беларус-3022” з сеялкай “Рабе” з пачатку вясенне-палявых работ пасеяў авёс ужо на плошчы 202 гектары. Пры дзённай норме ў 24 га Аляксандр Канстанцінавіч засявае ў паўтара разы больш.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *