Па 30 мая забаронена лоўля ўсіх відаў рыбы

Згодна заканадаўства, па 30 мая забаронена лоўля ўсіх відаў рыбы, за выключэннем аматарскага рыбалоўства, якое ажыццяўляецца адной вудай з адным кручком або адным спінінгам са штучнай прынадай і з адзінарным, ці двайным, ці трайным кручком у светлы час сутак.

Таксама да гэтага дня дзейнічае забарона на выкарыстанне маламерных судоў. Аднак у веснавы час палявання дазволена задзейнічаць разнастайныя лодкі без рухавікоў для ўстаноўкі (зняцця) падсадных качак, профіляў, чучалаў і пад’ёму здабытай дзічыны.

Акрамя таго, па 15 красавіка нельга лавіць шчупака звычайнага, з 15 красавіка па 30 мая – судака, з 31 мая па 1 ліпеня – сома звычайнага.

За парушэнне дадзеных забарон артыкулам 15.35 КаАП Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць. Максімальны штраф – 50 базавых велічынь. Таксама канфіскуюцца прылады лоўлі і налічваецца кампенсацыя нанесенай прыродзе шкоды.

Калі вы сталі сведкам правапарушэння, тэлефануйце на нумар Магілёўскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету: 8 (0222) 31-09-86.

Дзмітрый МЕЛЬНІКАЎ,

начальнік Магілёўскай МРІ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *