Юныя гітарысты з ансамбля “Мелодыя” пад кіраўніцтвам Алены КАПЫЛОВАЙ удастоіліся высокіх узнагарод на двух міжнародных конкурсах

Юныя гітарысты з ансамбляМелодыяпад кіраўніцтвам настаўніка па класе гітары Алены КАПЫЛОВАЙ зноў радуюць сваімі поспехамі: Сяргей АРЖАНЦАЎ, Уладзіслаў ІГНАТОВІЧ, Глеб ПЛАТОНАЎ, Максім ЛЯЎКОВІЧ і Багдан ТАПУНОЎ удастоіліся высокіх узнагарод на двух міжнародных конкурсах.

Дыплом ІІІ ступені ў намінацыі “Ансамблі” бялыніцкія музыканты заваявалі на ХІІІ міжнародным інтэрнэт-конкурсе “Караван культуры” ў Польшчы.

Журы міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў “Музыкі святло”, што праходзіў у Мінску, таксама высока ацаніла выканальніцкае майстэрства таленавітых бялыніцкіх гітарыстаў і ўзнагародзіла іх Дыпломам І ступені.

Вольга ГОЛЬЦАВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *