Днямі на Бялыніччыне адбыліся адразу два пажары

Днямі на Бялыніччыне адбыліся адразу два пажары. Адзін з іх скончыўся трагічна.

9 красавіка а дванаццатай гадзіне ночы ў Цэнтр аператыўнага ўпраўлення РАНС паступіла паведамленне аб пажары па вуліцы Гаранская аг. Галоўчын. Падчас прыбыцця падраздзялення на месца здарэння адкрытым полымем гарэў дах жылога дома. Гаспадары знаходзіліся побач на вуліцы. На шчасце, абышлося без ахвяр.

++

А вось 10 красавіка а сёмай гадзіне раніцы пажар па вуліцы Задруцкая райцэнтра забраў жыццё. Калі на месца прыехалі выратавальнікі, дом гарэў знутры. Па словах суседзяў, у ім мог знаходзіцца гаспадар, мужчына 1972 года нараджэння. Яго цела супрацоўнікі РАНС знайшлі ў адным з пакояў.

2

Прычыны абодвух пажараў высвятляюцца.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *