15 красавіка пройдзе святочны кірмаш “Велікодны”

На рынку райспажыўтаварыства ў суботу, 15 красавіка,  пройдзе святочны кірмаш “Велікодны”.

З мэтай забеспячэння насельніцтва раёна сельскагаспадарчай прадукцыяй пакупніку будзе прапанаваны самы шырокі выбар харчовых і прамысловых тавараў ўласнай вытворчасці бялыніцкіх сельгаспрадпрыемстваў і арганізацый, райста, а таксама спадарожныя рэчы і шмат што іншае.

БУКП “Жылкамгас” і раённы Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва будуць аказваць пакупнікам платныя паслугі па дастаўцы да дому набытай на кірмашы прадукцыі.

Кірмаш “Велікодны” пачне працаваць з 9 гадзін раніцы.

Міхась ЗАВЕЙНЫ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *