Пачасціліся звароты грамадзян, якія самастойна накіроўваюцца на працу за межы краіны

У апошні час на нумары тэлефонаў гарачых ліній Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС і праграмы “Ла Страда Беларусь” Міжнароднага грамадскага аб’яднання “Гендарныя перспектывы” пачасціліся звароты грамадзян, якія самастойна накіроўваюцца на працу за межы краіны.

Заяўляльнікі скардзяцца на тое, што пры працаўладкаванні парушаліся іх правы. Так, напрыклад, зарэгістраваны звароты аб парушэнні парадку і тэрмінаў выплаты наймальнікамі заработнай платы, увядзенні ў зман аб характары працы, умовах пражывання і харчавання.

Часам у СМІ з’яўляюцца паведамленні аб тым, што грамадзяне Беларусі падвергліся працоўнай эксплуатацыі за мяжой.

Часта людзі, якія не карыстаюцца паслугамі юрыдычных асоб, што афіцыйна ажыццяўляюць працаўладкаванне за мяжой, а знаходзяць сабе працоўнае месца праз знаёмых, сваякоў ці іншымі спосабамі, не маюць легальнага статуса ў чужой краіне (не маюць афіцыйнага дазволу на пражыванне і/або на працу). Гэтыя грамадзяне знаходзяцца на тэрыторыі іншай краіны незаконна, яны становяцца абсалютна безабароннымі пры парушэнні іх правоў.

Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі МУС Рэспублікі Беларусь настойліва рэкамендуе:

— загадзя паведаміце аб выездзе супрацоўнікам падраздзялення па грамадзянстве і міграцыі па месцы жыхарства або знаходжання ў краіне;

— у выпадку заключэння ў Беларусі працоўнага дагавора з замежным наймальнікам прадастаўце яго копію ў падраздзяленне ГіМ;

— паведаміце пра тэрмін выезду, замежнага наймальніка, умовах працы і пражывання, уключаючы парадак выплаты заработнай платы і сацыяльнага забеспячэння;

— пракансультуйцеся з супрацоўнікамі ГіМ наконт парадку выезду і ўезду ў Беларусь, адпаведных палажэнняў заканадаўства;

— даведайцеся ў Міністэрстве замежных спраў (тэл. 8-017-222 26 61) пра месцазнаходжанне і нумары тэлефонаў дыпламатычных прадстаўніцтваў ці консульскіх устаноў у той дзяржаве, куды вы плануеце ехаць, а таксама пра міжнародныя арганізацыі, якія ажыццяўляюць абарону правоў, свабод і законных інтарэсаў працуючых эмігрантаў;

— удакладніце ўмовы ўезду і патрабаванні пры працаўладкаванні ў дыпламатычных прадстаўніцтвах краіны, дзе вы будзеце працаваць;

— паведаміце сваім родным і блізкім пра ад’езд;

— пры заключэнні працоўнага дагавора (кантракта) уважліва вывучайце яго ўмовы, якія датычацца адпаведнай краіны, характара і месца працы, тэрміну дзеяння пагаднення, правах і абавязках бакоў і іншае;

— майце дзеючую працоўную візу дзяржавы, куды вы накіроўваецеся (турыстычная віза не дае права працаваць);

— вазьміце з сабой копіі ўсіх дакументаў, страхоўку ад няшчасных выпадкаў і хваробы, пэўную суму грашовых сродкаў.

Найбольш бяспечны спосаб працаўладкавання за мяжой – выезд пры садзейнічанні ліцэнзіатаў — юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць спецыяльны дазвол (ліцэнзію) на ажыццяўленне адпаведнай дзейнасці. Аднак памятайце, што перазаключаць за мяжой працоўны дагавор забаронена.

У выпадку парушэння ўмоў кантракта звяртайцеся ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі па тэлефоне: 8-017-218 52 64 або на адрас электроннай пошты: dcm@mia.by.

Спіс ліцэнзіатаў размешчаны на сайце МУС РБ www.mvd.gov.by.

Вольга ШАЎЧОНАК,

старшы інспектар ГГіМ РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *