Пасадзілі лес разам

У рамках добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу», якая ў гэтым годзе праводзіцца ў юбілейны, дзясяты, раз, работнікі дзяржкантролю высаджвалі дрэвы ў Магілёўскім лясніцтве.

Агульнымі намаганнямі было пасаджана амаль 4 тысячы сеянцаў хвоі і елкі на плошчы больш за адзін гектар.

Сёлета акцыя накіравана на аднаўленне лясоў, якія пацярпелі ад ураганаў у ліпені 2016 года. Дарэчы, у мінулым годзе, па дадзеных Міністэрства лясной гаспадаркі рэспублікі, гэта акцыя стала самай масавай. За тыдзень у ёй прынялі ўдзел больш за 80 тыс. чалавек па ўсёй краіне.

Юрый ФРАЛОЎ,

першы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *