Сачы за сваім велікам!

Супрацоўнікі РАУС пастаянна праводзяць прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне злачынстваў, звязаных з крадзяжом веласіпедаў.

Каб не стаць ахвярай злодзея, не пакідайце свае веласіпеды без нагляду, выкарыстоўвайце спецыяльныя прылады, якія забяспечваюць іх захаванасць. Зрабіце на раме якую-небудзь пазнаку, напрыклад, ваш паштовы індэкс ці нумар дома. Многія злодзеі не крадуць пазначаныя веласіпеды, бо іх потым лёгка знайсці.

Калі вы сталі сведкам крадзяжу двухколавага транспарту, паведамляйце аб гэтым у РАУС па тэлефонах: 51-940, 8-029-330-47-76, 8-029-747-89-65 ці 102.

Сяргей НІЗАЎЦОЎ,

начальнік ААПП РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *