Наваселле для птушак

На працягу дзесяці гадоў у Іскраўскай БШ пад кіраўніцтвам настаўніка біялогіі Сяргея РЫНЯКА дзейнічае дзіцячае аб’яднанне юных арнітолагаў “Крылаты дазор”. На яго занятках “дазораўцы” не толькі вывучаюць птушак і звяроў, але таксама праводзяць акцыі дапамогі пярнатым. Зімой рабяты падкармлівалі птушак і рыхтаваліся да вясенняга прылёту крылатых падарожнікаў: у школьнай майстэрні разам з настаўнікам працоўнага навучання Валерыем ВІЦЯНКОВЫМ яны рабілі для іх домікі. Цёплым сакавіцкім днём, напярэдадні Міжнароднага дня птушак, які адзначаецца 1 красавіка, гурткоўцы развесілі домікі для пярнатых сяброў.

птуш

Андрэй СУПІТАЛЁЎ.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *