Асарці яркіх фарбаў

Такую назву носіць выстава алейнага жывапісу выхаванцаў дзіцячай  школы мастацтваў, якая адкрылася днямі ў раённым мастацкім музеі  імя В. К. Бялыніцкага-Бірулі.

— Усяго толькі год мае дзяўчаты вучацца працаваць з алейнымі фарбамі, —  гаворыць педагог Лілія ВОЙЛАКАВА. — Згодна вучэбнай праграмы, дзеці могуць выбіраць для сябе некаторыя прадметы, якія хацелі б вывучаць больш паглыблена. Яны адзінагалосна выбралі заняткі жывапісам, і вось праз такі невялікі прамежак часу нам ёсць што паказаць  бялынічанам і гасцям горада.

Каля 30 жывапісных работ у жанрах пейзаж і нацюрморт прадставілі на выставе юныя творцы. Сапраўднае асарці з яркіх фарбаў і ледзь улоўныя адценні акунаюць гледача ў асаблівы свет прыгажосці, вясны і дабрыні. Большую частку работ выканалі Анастасія ІВАНОВА і  Лізавета ЗАЙЦАВА.

— Мне вельмі падабаецца пісаць прыроду, — сціпла ўсміхаецца Анастасія. — Нягледзячы на тое, што ў школе многа  задаюць заданняў, амаль увесь вольны час прысвячаю творчасці.

На адкрыццё выставы, каб падтрымаць сваю дачку Лізавету, завітаў яе бацька Міхаіл ЗАЙЦАЎ.

— Ухваляю і падтрымліваю захапленне дачкі, — распавёў ён прысутным. — Ліза — творчая дзяўчынка. Спачатку спрабавала займацца танцамі, але маляванне прываблівае яе куды больш. Вялікі ўплыў на Лізу аказала бабуля, Лідзія Іванаўна, якая прывіла ўнучцы жаданне займацца выяўленчым мастацтвам. Я таксама ўдзячны нашаму педагогу Ліліі Аляксандраўне за тое, што цярпліва з ёй займаецца.

пейзаж

Зайцы

гледачы

Выстава дзіцячага жывапісу ў музеі будзе дзейнічаць да канца красавіка, і за гэты час усе аматары мастацтва змогуць з ёй пазнаёміцца.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *