Спаборнічалі старшыя важатыя

У Магілёве прайшоў абласны этап рэспубліканскага конкурсу сярод старшых важатых піянерскіх дружын “Суперважаты-2017”, прысвечаны 95-годдзю піянерскага руху.

Конкурс праходзіў без абмежавання ўзросту ўдзельнікаў у дзвюх намінацыях: “Адкрыццё года” (працоўны стаж да трох гадоў), “Вопыт і майстэрства” (працоўны стаж больш за тры гады). Бялыніцкі райсавет ГА “БРПА” прадстаўлялі пераможцы раённага этапа конкурсу педагогі-арганізатары піянерскай дружыны імя Асмана Касаева Цяхцінскага ВПК ДС СШ Юлія ЦАПІК і піянерскай дружыны імя Б.Л. Хігрына Машчаніцкай СШ Ірына ЛАПАЦЕНТАВА.

Конкурс складаўся з дзвюх частак. Для завочнага этапа канкурсанты распрацавалі партфоліа “Кейс важатага”, падрыхтавалі адкрытае мерапрыемства “Я і мая дружына”, сацыяльную рэкламу “Маё прызванне – запальваць сэрца”, эскіз сучаснага піянерскага адзення. На вочным этапе ўдзельнікі дэманстравалі сваё майстэрства ў псіхолага-педагагічным тэсціраванні “Прыступкі росту” і ладзілі самапрэзентацыю “Маё імя – важаты”.

важ

Па выніках конкурсу Ірына Лапацентава ўдастоена дыплома ІІІ ступені ў намінацыі “Вопыт і майстэрства”. Юлія Цапік заваявала дыплом пераможцы ў паднамінацыі “Лепшае партфоліа “Кейс  важатага”.

Дзяніс РУЦКІ,

старшыня райсавета ГА “БРПА”.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *