У СВК “Калгас “Радзіма” пасяўная праходзіць зладжана і сістэмна

У аграрнага флагмана нашага раёна, СВК  “Калгас “Радзіма”, пасяўная праходзіць зладжана і сістэмна.

Агульная плошча ворыва ў гаспадарцы складае каля 7,5 тыс. га, з якіх 1050 га займаюць азімыя збожжавыя і 800 – азімы рапс.

– Пры спрыяльных умовах надвор’я механізатары засяваюць ярыну на 160-170 гектарах за дзень, – гаворыць галоўны аграном гаспадаркі Аляксандр ЛЕЙБУЦІН. – Дзякуючы таму, што ўся тэхніка была падрыхтавана яшчэ ў снежні, надзвычайных сітуацый і складаных паломак у нас не здараецца, а дробны рамонт і іншыя пытанні вырашаюцца за лічаныя гадзіны.

На энерганасычаных трактарах CLAAS і “Атлес-946” з сеялкамі “Рабе” працуюць адны з лепшых механізатараў гаспадаркі Ігар ШЧОЛУХАЎ і Аляксандр КУЗЬМЯНКОЎ.

Таксама тут поўнасцю вывезена на палі арганіка. Механізатары Мікалай ДАРЭЧКІН і Юрый САРОКІН занятыя на ўнясенні яе пад будучыя пасевы кукурузы. Гэтай культуры ўдзяляецца асаблівая ўвага і клопат, таму што яна з’яўляецца асновай кармавой базы для жывёлагадоўчай галіны гаспадаркі. Сёлета на зялёную масу кукурузу плануецца пасадзіць на 1795 гектарах.

Трактор

Ігар

Фрол

Скончыўся і першы этап падкормкі азімых культур азотнымі ўгнаеннямі. На чарзе падкормка ярыны.

– На сёння мінеральнымі ўгнаеннямі мы забяспечаны амаль на 100% ад патрэбнасці, – адзначае Аляксандр Леанідавіч. – А значыць, і падкормку яравых правядзём своечасова. Увогуле, калі нам яшчэ крыху дапаможа надвор’е, то з вясенне-палявымі работамі справімся ў першай дэкадзе мая.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *