Урокі бяспекі для самых маленькіх

Ужо стала добрай традыцыяй для супрацоўнікаў РАНС прыязджаць у госці да маленькіх жыхароў Бялыніччыны ў выхаваўчыя ўстановы, каб навучыць іх правілам пажарнай бяспекі.

Днямі начальнік РАНС Віталь ВОРАНАЎ і інспектар ГПіУГ РАНС Кацярына ЛЮБІВАЯ завіталі ў яслі-сад №18 аг. Вялікая Машчаніца.

Разам з выратавальнікамі рабяты сярэдняй і старшай груп прыгадалі нумар 101 і тое, што абавязкова трэба гаварыць па тэлефоне, каб пажарныя адразу ж прыехалі на дапамогу. Калі раптам адбудзецца надзвычайная сітуацыя, кожны з малых ужо добра будзе ведаць, як сябе паводзіць.

IMG_8807

IMG_8790

IMG_8772

IMG_8764

IMG_8762

IMG_8755

IMG_8752

IMG_8746

IMG_8739

IMG_8732
IMG_8705

IMG_8697

IMG_8687

IMG_8674

IMG_8653

общая

Таксама з вялікай цікавасцю выхаванцы прымерылі баявую вопратку і ўявілі сябе сапраўднымі выратавальнікамі падчас вясёлай гульні. А каб дзеці не забылі ўсе вывучаныя правілы, супрацоўнікі РАНС  падарылі ім маляўнічыя пазнавальныя кніжкі.

Тэкст і фота Аксаны ПЛЕСКАНЁВАЙ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *