Рэспубліканскі суботнік пройдзе 22 красавіка

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 11 красавіка 2017 года № 270, рэспубліканскі суботнік пройдзе 22 красавіка.

Рэспубліканскім органам дзяржаўнага кіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям рэкамендуецца на добраахвотнай аснове правесці суботнік на рабочых месцах або ажыццявіць добраўпарадкаванне і прывядзенне ў належны стан гісторыка-культурных каштоўнасцей, тэрыторый населеных пунктаў, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень рэспубліканскага суботніка, у тым ліку на рабочых месцах, у аб’ёмах, вызначаных добраахвотна работнікамі, уключаючы работнікаў, дзейнасць якіх не звязана з вытворчасцю прадукцыі, аказаннем платных паслуг, пералічваюцца праз раённыя і гарадскія выканкамы ў аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам. Аблвыканкамы і Мінскі гарвыканкам пералічваюць 50 % паступіўшых грашовых сродкаў Міністэрству фінансаў. Астатнія 50 працэнтаў грошай застаюцца ў распараджэнні аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама і накіроўваюцца на рэканструкцыю, рэстаўрацыю, аднаўленне гісторыка-культурных каштоўнасцей, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзяржаўных устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, што забяспечваюць развіццё тэхнічнай творчасці дзяцей і моладзі, стварэнне і развіццё суб’ектаў інавацыйнай інфраструктуры, падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых і спартыўна-аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Утрыманне наймальнікамі грашовых сродкаў з заработнай платы работнікаў, для якіх 22 красавіка з’яўляецца рабочым днём, праводзіцца з іхняй згоды ў памерах, вызначаных добраахвотна самімі калектывамі работнікаў.

Міхась ЗАВЕЙНЫ.

Банкаўскі рахунак Бялыніцкага райвыканкама для пералічэння грашовых сродкаў, заробленых юрыдычнымі асобамі, калектывамі, грамадзянамі ў дзень правядзення рэспубліканскага суботніка: УНП 700081616, рахунак3641061580877, код банка536.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *