Падзячны ліст камандавання мінскай 361-й базы аховы і абслугоўвання Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выхаванне сына бялынічанцы Святлане БАБКОВАЙ уручыў ваенны камісар раёна Мікалай ГАМОЛКА

Падзячны ліст камандавання мінскай 361-й базы аховы і абслугоўвання Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь за ўзорнае выхаванне сына бялынічанцы Святлане БАБКОВАЙ уручыў ваенны камісар раёна Мікалай ГАМОЛКА.

письмо_цвет

Восенню мінулага года Арцём ЛЮБУШАК добрасумленна выканаў усе мерапрыемствы прызыву – ад медыцынскага агляду да адпраўкі ў воінскую часць. А зараз, як сведчаць радкі Падзячнага ліста, юнак на выдатна вывучыў і ўпэўнена валодае тэхнікай і зброяй, з’яўляецца ўзорам асабістай дысцыплінавасці і стараннасці. Акрамя таго, Арцём прызнаны пераможцам па рукапашным боі сярод ваеннаслужачых воінскіх часцей цэнтральнага падпарадкавання і ў сваёй катэгорыі ўвайшоў у пяцёрку лепшых па выніках чэмпіянату Узброеных Сіл Беларусі па гэтым відзе спорту.

— Паведамленні бацькам аб узорным выкананні воінскага доўгу іх дзецьмі з’яўляецца адным з самых ганаровых ушанаванняў салдат тэрміновай службы, — падкрэслівае Мікалай Гамолка. — Ліст, атрыманы Святланай Аляксееўнай, з’яўляецца вынікам правільнага выхавання юнака ў сям’і.

Сама жанчына кажа так:

— Заўсёды старалася выхаваць сына патрыётам Радзімы, дапамагала ўсвядоміць, што служыць і быць абаронцам Айчыны – ганаровы абавязак кожнага мужчыны. Можа, таму ў армію Арцём ішоў з жаданнем. Нават паабяцаў мне, што яшчэ буду ім ганарыцца. І сапраўды. Калі даведалася аб падзяцы, адчула хваляванне, радасць і вялікую гордасць за сваё дзіця!

Тэкст і фота Вольгі НАБОКАВАЙ.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *