Прыпіскі і безгаспадарчасць

Камітэт дзяржкантролю Магілёўскай вобласці падвёў вынікі праверкі ААТАсіповічыаграпрамтэхзабеспячэнне”.

Таварыства завышала ў дзяржстатсправаздачнасці плошчы сяўбы азімага жыта і аб’ёмы нарыхтаванай на кармавыя мэты саломы. Пры гэтым неіснуючыя “пасевы” спісваліся як загінулыя ад вымярзання.

Таксама былі выяўлены незаконнае атрыманне сродкаў раённага бюджэту, недапастаўка для дзяржпатрэб масланасення рапсу, парушэнні тэрмінаў вяртання бюджэтных пазык, заканадаўства ў галіне архітэктурнай і будаўнічай дзейнасці, землекарыстання, арэнды, тэхналогіі вырошчвання сельгаскультур і інш.

Вінаватыя прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці. Вяртанне сродкаў у бюджэт і ліквідацыя іншых выяўленых парушэнняў узяты на кантроль.

Аб выніках праверкі былі паінфармаваны Асіповіцкі райвыканкам і органы кіравання таварыства. Матэрыялы праверкі для прававой ацэнкі перададзены ў праваахоўныя органы.

Аляксей ІГЛІКАЎ,

намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Магілёўскай вобласці.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *