Па 28 красавіка ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя “Чысты вадаём”

Па 28 красавіка ў Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя “Чысты вадаём”, якая стала ўжо традыцыйнай.

У перыяд з 2014 па 2016 год сіламі супрацоўнікаў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў сумесна з прадстаўнікамі іншых арганізацый і проста неабыякавымі грамадзянамі было прыведзена ў парадак больш за 2 тыс. кіламетраў берагавой лініі вадаёмаў і вадацёкаў краіны. За гэты час у мерапрыемствах па навядзенні чысціні паўдзельнічала каля 20 тыс. чалавек, сабрана звыш 3 тыс. кубічных метраў смецця.

Акцыя ў першую чаргу накіравана на экалагічнае выхаванне ўсіх слаёў насельніцтва, прыцягненне ўвагі да праблемы забруджвання вадаёмаў, а таксама на навядзенне парадку ў прыбярэжных зонах напярэдадні адкрыцця сезона масавага актыўнага адпачынку на прыродзе.

Азнаёміцца з інфармацыяй аб месцах правядзення мерапрыемства можна на афіцыйным сайце rgooboor.by.

 

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *