23 красавіка бясплатная пешая экскурсія ў рамках “Фэсту экскурсаводаў” адбудзецца ў аграгарадку Вішоў

Штогод у нашай краіне ў красавіку ладзіцца шэраг бясплатных экскурсій для жыхароў гарадоў, аграгарадкоў і паселішчаў. Гэта своеасаблівае знаёмства занава з роднымі мясцінамі, вуліцамі, помнікамі і пабудовамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень.

Сёлета бясплатная пешая экскурсія ў рамках “Фэсту экскурсаводаў” адбудзецца ў аграгарадку  Вішоў у нядзелю, 23 красавіка. У 12.30 аматары гісторыі і ўсе жадаючыя наведаюць культавыя пабудовы і знакавыя месцы аграгарадка, а таксама пазнаёмяцца з Дрэвам Вечнасці і старым “Мінскім шляхам”. Таксама ў праграме запланавана экскурсія ў музей СВК “Калгас “Радзіма”.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *