У ААТ “Новая Друць” працягваецца падрыхтоўка глебы і вядзецца сяўба яравых культур

На полі каля вёскі Алешкавічы на энерганасычаным трактары Fendt-936 з пасяўным комплексам Horsch Pronto 6 DC сеяў ячмень адзін з вопытнейшых механізатараў таварыства Аляксандр ШЫДЛОЎСКІ.

шидловский

Аляксандр Мікалаевіч родам з Аршанскага раёна. Яго бацька, Мікалай Арцёмавіч, працаваў у мясцовым саўгасе жывёлаводам, маці, Роза Іванаўна, у тым жа сельгаспрадпрыемстве была даяркай. Адзін з іх пецярых дзяцей, Аляксандр, шмат гадоў адпрацаваў у саўгасе-камбінаце “Горкі”. Аднак лёс распарадзіўся так, што ён змяніў месца жыхарства.

Ужо 12 гадоў Аляксандр Мікалаевіч шчыруе ў ААТ “Новая Друць”. З сям’ёй жыве ў аграгарадку Вялікая Машчаніца. Сын Андрэй закончыў ПЛ №17 і, як кажуць, пайшоў па слядах бацькі: уладкаваўся механізатарам у гэтае ж самае таварыства. Жонка Таццяна працуе ў кафэ “Мара”.

Аляксандр Шыдлоўскі разумее важнасць кожнай хвіліны рабочага дня на веснавых палявых работах, таму з дня ў дзень перавыконвае даведзеныя нормы сяўбы.

Аляксей РАГУЛЁЎ.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *