Трактарыст-машыніст Пётр КАНАВАЛАЎ ужо другі пасяўны сезон заняты на пагрузцы арганікі на пагрузчыку “Амкадор-352”

Ужо другі пасяўны сезон трактарыст-машыніст ААТ “Бялыніцкае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Пётр КАНАВАЛАЎ заняты на пагрузцы арганікі на пагрузчыку “Амкадор-352”.

DSC_0022

З пачатку правядзення вясенне-палявых работ ён на замацаванай тэхніцы пагрузіў у раскідвальнікі больш за 5 тысяч тон арганічных угнаенняў.

— Працоўны дзень у мяне пачынаецца на досвітку і заканчваецца позна ўвечары, — гаворыць механізатар. — Пасля пасяўной не за гарамі нарыхтоўка кармоў, жніво, абслугоўванне жывёлагадоўчых ферм і комплексаў, і зноў па крузе.

— Пётр зарэкамендаваў сябе старанным і адказным працаўніком, — адзначае намеснік дырэктара таварыства па ідэалагічнай рабоце Вольга НІКАЛАЕНКА. — Нягледзячы на цяжкую і напружаную працу, заўсёды знаходзіцца ў добрым настроі. Яго аптымізм і працавітасць задаюць тон усім механізатарам. І ад спраў агульных не адстае, актыўна ўдзельнічае ў масавых мерапрыемствах    і грамадскім жыцці таварыства.

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *