Трымай жывёлу пад наглядам!

З пачатку года міліцыянеры ўжо зафіксавалі некалькі злачынстваў, звязаных з крадзяжом буйной рагатай жывёлы і коней як з  прыватных падворкаў грамадзян, так і з ферм сельскагаспадарчых арганізацый.

Каб не стаць ахвярай “даўгарукіх”, падчас выпасу кантралюйце месцазнаходжанне буйнарагатай жывёлы і коней, ні ў якім разе не пакідайце іх на ноч без нагляду ў полі. Абавязкова пастаўце таўро на кожным сваім гадаванцы, сфатаграфуйце і пазначце дзе-небудзь іх асобыя прыкметы.

Калі вы сталі сведкам дадзенага злачынства, неадкладна паведаміце аб гэтым у РАУС па тэлефонах: 51-956, 51-828 або 102.

Аляксандр БАЛДЫШЭЎСКІ,

начальнік аддзялення крымінальнага вышуку РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *