Аўтаўладальнікі, будзьце ўважлівыя!

На сённяшні дзень складанай застаецца сітуацыя, звязаная з захаванасцю аўтатранспарту і маёмасці, што знаходзіцца ў ім.

Значную частку з зарэгістраваных злачынстваў складаюць крадзяжы лінзаў вонкавых люстэркаў, а таксама асабістых рэчаў, пакінутых у салонах аўтамабіляў.

Аўтаўладальнікам перад тым, як пакінуць свой аўтатранспарт, трэба забраць з яго ўсе прадметы, якія могуць прыцягнуць увагу злачынцаў. Не пакідайце дакументы і каштоўныя паперы. Выкарыстоўвайце для захавання аўтамабіля ахоўную стаянку альбо гараж. Не губляйце пільнасць пры дробным рамонце.

Вялікай праблемай застаецца крадзёж ровараў. Адной з прычын, якія садзейнічаюць такім злачынствам, з’яўляецца нядбайнае стаўленне ўладальнікаў да іх захаванасці.

Пры наяўнасці камер відэаназірання трэба пакідаць свой двухколы сродак перамяшчэння ў сектары іх агляду. Карыстайцеся спецыяльнымі замкамі, пры гэтым фіксуйце да агароджы не толькі раму, але і адно з колаў. Не перадавайце ровар малазнаёмым асобам у часовае карыстанне ці для захоўвання. Перапішыце нумары дэталяў і захоўвайце дакументы, якія пацвярджаюць іх набыццё.

У выпадку, калі ў адносінах да вас былі зроблены супрацьпраўныя дзеянні, неадкладна паведамляйце ў міліцыю па нумарах 51-940, 51-956 альбо 102.

Аляксандр БАЛДЫШЭЎСКІ,

начальнік аддзялення крымінальнага вышуку РАУС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *