Першага мая ў Ліпавым гаі адбылася ўрачыстая сустрэча, прысвечаная святу Працы

Удзел у ёй прынялі прадстаўнікі выканаўчай улады, прафсаюзаў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, грамадскасці Бялыніччыны.

– Першамай заўсёды быў святам, якое яднае людзей працы, – адзначыла ў сваім выступленні, адкрываючы ўрачыстае мерапрыемства, старшыня раённага аб’яднання арганізацый прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, Святлана ПАТАПЧЫК. – Гэты дзень з’яўляецца сімвалам абнаўлення, узаемапавагі і імкнення ўсіх працаўнікоў да лепшага жыцця. Нязменнай застаецца ісціна, што асновай жыццёвага дабрабыту і духоўнага багацця кожнага чалавека заўсёды была і будзе стваральная праца.

З віншаваннямі і цёплымі словамі да прысутных таксама звярнуліся начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Ірына ФУРСАВА, старшыня райарганізацыі прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марыя КРУГЛІКАВА, ветэран педагагічнай працы Інэса ЗАЙКОЎСКАЯ.

общ

возл

Лейтматывам іх выступленняў была шчырая ўдзячнасць кожнаму, хто сваёй добрасумленнай працай садзейнічае росквіту нашай Радзімы, сваімі рукамі і розумам забяспечвае дабрабыт грамадства: працуе на прадпрыемствах, вырошчвае хлеб, будуе дамы, вучыць дзяцей, лечыць людзей, стварае матэрыяльныя і культурныя каштоўнасці, дасягае высокага прафесійнага ўзроўню.

Ірына Фурсава, у прыватнасці, адзначыла, што працоўныя калектывы раёна з годнасцю сустракаюць свята 1 Мая. Напрыклад, у гэты дзень СВК “Калгас “Радзіма” занесены на абласную Дошку гонару па выніках работы за 2016 год, а ПМК-241 напярэдадні свята ў чарговы раз стала пераможцам рэспубліканскага конкурсу на лепшае дасягненне ў будаўнічай сферы.

Напрыканцы ўрачыстай сустрэчы яе ўдзельнікі ўсклалі кветкі да бюстаў Герояў Сацыялістычнай Працы на Алеі Герояў.

Тэкст і фота

Андрэя СУПІТАЛЁВА.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *