Вучні 4 “А” класа СШ №1 наведалі з экскурсіяй рэдакцыю раёнкі

Заўсёды прыемна сустракаць чаканых гасцей. Асабліва калі яны завітваюць з вершаванымі падарункамі!

Вучні 4 “А” класа СШ №1 імя М.І. Пашкоўскага і іх класны кіраўнік Вераніка СУКОЦКАЯ наведалі з экскурсіяй рэдакцыю раённай газеты “Зара над Друццю” і падарылі для літаратурнага праекта “Першыя сцяжынкі” нізку ўласных вершаў на беларускай мове, прысвечаных першадрукару Францыску СКАРЫНЕ. Ён першы на тэрыторыі Беларусі выдаў друкаваную кнігу — «Псалтыр».

Цэнтр

Юныя творцы пазнаёміліся з асаблівасцямі прафесіі журналіста, пабывалі ў рэдакцыйным прэс-цэнтры і даведаліся, як ствараецца газета. Таксама супрацоўнікі раёнкі пазнаёмілі іх з гісторыяй узнікнення газет і, у прыватнасці, “Зары над Друццю”.

Цёплае знаёмства з раённым друкаваным выданнем пакінула ў рабят самыя светлыя ўражанні. Хто ведае, магчыма, у будучым яны звяжуць свой лёс з журналістыкай ці любой іншай творчай прафесіяй.

 

Даша АНТОНАВА

 

Калі б кніг не было,

Калі б мы не чыталі,

То нічога б не ведалі

І свет бы не пазналі.

Дзякуй, Скарына,

першадрукар,

За гэты каштоўны дар.

Ты цэлы свет нам адкрыў,

Калі для нас кнігу зрабіў.

 

***

Дзіяна ГРЫШЧАНКА

 

Францыск Скарына

кнігі друкаваў,

І гэтым славу сабе

здабываў.

Вучыў ён любіць

сваю Радзіму,

Свой родны край,

сваю Айчыну,

На роднай мове

размаўляць,

Каб шчырым

беларусам стаць!

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *