Днямі ў РЦК адбыўся творчы конкурс на званне лепшай мнагадзетнай сям’і Бялыніччыны

За гэта ганаровае званне спаборнічалі 5 сем’яў з сельскіх населеных пунктаў раёна. Яны прадэманстравалі свае ўменні і здольнасці ў намінацыях “Візітная картка”, “Утульны дом”, “Сямейнае дрэва” і “Сямейны пірог”. Трэба адзначыць, што кожная сям’я падышла да гэтых заданняў па-свойму творча і здолела прыемна здзівіць як гледачоў, так і кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі  ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, РЦСАН.

“Візітная картка” мнагадзетнай сям’і ВАСКОЎСКІХ з аграгарадка Вялікая Машчаніца была ўдастоена спецыяльнага дыплома. Маці траіх хлопчыкаў Вольга Мікалаеўна склала прыгожыя вершаваныя радкі пра сваіх родных і тое, як яны бавяць час разам. Журы таксама высока ацаніла іх сямейнае дрэва з бісеру з партрэтамі дзяцей. У агульным заліку сям’я Васкоўскіх заняла ў конкурсе 2-е месца.

Трэцяга месца ўдастоена самая шматлікая па колькасці ўдзельнікаў сям’я Гарбузавых з Малага Кудзіна.

Задзірыстымі частушкамі парадавалі гледачоў вішаўчане КАЛАКУСТАВЫ. Іван, Варвара, Захар і Назар з мамай Аленай праспявалі вясёлыя куплеты і сыгралі на музычных інструментах. А іх відэапрэзентацыя “Утульны дом” адзначана спецыяльным дыпломам.

Сям’я КУРГУЗЕНКА з аграгарадка Ланькаў выступіла з песнямі і танцамі, але асабліва яны праявілі сябе ў намінацыі “Сямейны пірог”. Члены гэтай творчай сям’і запэўнілі, што любая страва, прыгатаваная з пяшчотай і любоўю, будзе кулінарным шэдэўрам.

Лепшае “Сямейнае дрэва” падрыхтавалі Ірына і Васіль ЛЮБУШАК з дзецьмі Янай, Мікітам і Паўлам з аграгарадка Цяхцін. Яны зрабілі з салёнага цеста вялікую карціну з імёнамі і прозвішчамі сваіх продкаў ажно да пятага пакалення. Увогуле, гэта сям’я парадавала сваіх прыхільнікаў і журы конкурсу высокім творчым запалам, аптымізмам і згуртаванасцю. Іх дэвіз: “Толькі наперад!” стаў лёсавызначальным. Сям’я Любушак атрымала безагаворачную перамогу ў раённым конкурсе і будзе прадстаўляць Прыдруцкі край у адпаведным абласным спаборніцтве.

побед

Леночка

Кург

Зонт

Васк

Святлана МАГІЛЕЎЧЫК.

Фота аўтара.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *