9 мая — Дзень Перамогі!

9 мая коллаж

І дайшоў салдат да Берліна. За спінаю яго засталіся папялішчы беларускіх гарадоў, вёсак, хутароў… Засталіся шматлікія брацкія магілы сяброў, аднапалчан.

Засталіся кроў, слёзы і невыцерпны боль.

…І вось ён, Берлін…

А дайшоў салдат да Берліна дзеля Свабоды і Незалежнасці Бацькаўшчыны. І дзеля таго, каб і для мільёнаў людзей ва ўсёй Еўропе, ва ўсім свеце  9 мая 1945 года стала вясной адраджэння.

Каб наступіў такі патрэбны ўсім і кожнаму чалавеку Мір. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *