У раёне стартуе рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!»

логотип акцииз 12 мая па 3 чэрвеня ў раёне пройдзе рэспубліканская акцыя «Не пакідайце дзяцей адных!», прысвечаная Міжнароднаму дню абароны дзяцей.

Яе асноўнай мэтай з’яўляецца папярэджанне надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей, іх падрыхтоўка да бяспечнай жыццядзейнасці. Акцыя будзе праводзіцца ў 3 этапы.

Першы этап прымеркаваны да Міжнароднага дня сям’і. Ён пройдзе з 12 па 15 мая для мнагадзетных сем’яў і дзіцячых дамоў сямейнага тыпу.

Другі этап пройдзе з 16 па 30 мая ва ўстановах аховы здароўя, адукацыі, у дашкольных установах, а таксама ў пачатковых класах школ у выглядзе бацькоўскіх сходаў.

Трэці этап акцыі пачнецца 31 мая і скончыцца 3 чэрвеня. Ён будзе прымеркаваны да Міжнароднага дня абароны дзяцей і пройдзе на адкрытых пляцоўках у месцах з масавым знаходжаннем людзей.

Кацярына ЛЮБІВАЯ,

інспектар ГПіУГ РАНС.

Print Friendly, PDF & Email

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *